Tags: й

(no subject)

На гэтыя выходныя з сябрамі выбіраўся на возера Селява. Увесь тыдзень глядзеў прагноз надвор'я - паказвалі, што будзе дождж... Але ў суботу было выдатнае надвор'е - сонца і лёгкі вецер. Вада ў Селяве чыстая, а дно  не ілістае і на беразе пясочак.

Крупскі край - гэта сапраўдная Беларусь: прырода, вёсачкі, людзі. Калі ехалі дахаты з возера, падвозілі бабулю, самая яна родам з Любаньшчыны, але ўсё жыцьцё пражыла ў Дакучына. Спадабалася беларуская мова бабулі - вельмі прыемна бачыць і чуць, што беларушчына жыве. А назвы вёсак якія - Лютыя, Язбы, Дуброўка, Старажышча, Забор'е... Возера, лясы, вясковыя хаты - вельмі маляўніча і прыгожа.

Вось колькі прыходзіцца ездзіць па Беларусі і заўважаю, што розніца паміж Заходняй і Ўсходняй Беларуссю няма. Тыя ж праблемы (пьянства, побытавае насільле і г.д.), тыя ж клопаты (як бульбу пасеяць-выкапаць), тыя ж далягляды (лясы, азёры, балоты). Нават вёскі такія ж  - і хаты так жа пафарбаваныя і платы часам заваленыя.

А на прыроду трэба часцей выбірацца, бо там я  асабліва адчуваю, як люблю свой Край, сваю Радзіму.