April 18th, 2014

БТ пра Беларусь — Вялікае Княства Літоўскае

VKL (mapa)

Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы Першы канал беларускага тэлебачання зняў 5-серыйны дакументальны цыкл «Grunwald».

Праект ахоплівае 1400 — 1410 гады — перыяд, які папярэднічаў вайне паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і Вялікім княствам Літоўскім у саюзе з Каралеўствам Польскім. Вырашальнай бітвай гэтай вайны 15 ліпеня 1410 года і стаў Грунвальд.

Дакументальны серыял уяўляе гістарычны экскурс у Вялікае княства Літоўскае, Польскае каралеўства і Тэўтонскі ордэн, распавядае пра прычыны вайны, саму Грунвальдскую бітву, дае характарыстыкі гістарычных асобаў.

Спампаваць фільм можна тут: http://www.baravik.org/topic/310/